Паслугі электрасувязі па ўключэнні (далучэнні) сетак перадачы даных у АРСПД

Уключэнне (далучэнне) сеткі электрасувязі ў АРСПД забяспечваецца аператарам электрасувязі ўключаемай (якая далучаецца) сеткі электрасувязі на падставе тэхнічных умоў на ўключэнне (далучэнне) у АРСПД, якія прадастаўляюцца яму рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» (далей - НЦАТ).

Далучэнне сетак электрасувязі ўключае ў сябе:

  • выдачу тэхнічных умоў на далучэнне;
  • вылучэнне (пры неабходнасці) рэсурсу нумарацыі;
  • распрацоўку (пры неабходнасці) праектна-каштарыснай дакументацыі;
  • заключэнне дагавору аб узаемадзеянні паміж аператарамі электрасувязі;
  • рэалізацыю праекта па далучэнні і атрыманне ва ўстаноўленым парадку дазволу на далучэнне.

Уключэнне ў АРСПД сетак электрасувязі дзяржаўных органаў і арганізацый, указаных у пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2010 года № 515, што не аказваюць паслугі электрасувязі, ажыццяўляецца на падставе заяўкі, форма якой устанаўліваецца НЦАТ і размяшчаецца на яго афіцыйным сайце.

Тэхнічныя ўмовы на далучэнне да АРСПД павінны ўтрымліваць інфармацыю пра (аб):

  • ёмістасці сеткі электрасувязі, якая далучаецца, на момант далучэння;
  • інтэрфейсах пунктаў далучэння (узроўні сігналаў, спектры сігналаў, хуткасці перадачы, тыпы сігналізацыі, сігнальныя коды і інш.);
  • парадку ўзаемадзеяння цэнтраў кіравання сеткамі;
  • парадку ўзаемадзеяння сістэм сінхранізацыі;
  • этапах работ па далучэнні сеткі электрасувязі да АРСПД.

Тэхнічныя ўмовы на ўключэнне ў АРСПД дадаткова да інфармацыі, указанай вышэй, павінны ўтрымліваць інфармацыю пра:

  • неабходнасць выканання аператарам электрасувязі комплексу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць прадастаўленне магчымасці выкарыстання інфраструктуры АРСПД аператарамі электрасувязі ўключаных у АРСПД сетак электрасувязі;
  • прадастаўленне НЦАТ паўнамоцтваў на ажыццяўленне маніторынгу ўключанай сеткі электрасувязі ў мэтах ацэнкі якасці аказваемых паслуг электрасувязі.

Далучэнне, уключэнне ў АРСПД дапускаецца ажыццяўляць у некалькі этапаў. Колькасць этапаў вызначаецца узгодненым рашэннем НЦАТ і аператара электрасувязі ўключаемай (якая далучаецца) сеткі электрасувязі і паказваецца ў дагаворы аб узаемадзеянні.