Доступ да сеткі інтэрнэт

Дынаміка спажывання паслуг доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь можа быць вызначана на падставе дынамікі росту ёмістасці знешняга Інтэрнэт шлюза Рэспублікі Беларусь.

Спажыванне паслуг доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца высокімі тэмпамі росту. Пачынаючы з 2008 года, працэнт росту перавышаў 200% у год. Да канца 2014 года знешні шлюз Рэспублікі Беларусь склаў 760 Гбіт/с, у тым ліку знешні шлюз рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» склаў 120 Гбіт/с.

Аналіз тэндэнцый змены аб'ёмаў спажываных у Рэспубліцы Беларусь паслуг доступу да міжнароднай сеткі Інтэрнэт з улікам вопыту краін, якія з'яўляюцца лідэрамі ў сферы паслуг перадачы даных, дае магчымасць прагназаваць далейшы рост сегмента рынку Інтэрнэт паслуг.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» мае доступ як да глабальных, так і да расійскіх рэсурсаў міжнароднай сеткі Інтэрнэт.