Паслуга «Доступ да інфармацыйных рэсурсаў базы даных оптавалакновых ліній сувязі»

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 года № 648, загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 27 мая 2013 года № 34 (далей - Загад) ажыццяўленне ўзгаднення праектавання, будаўніцтва і ўводу оптавалакновых ліній сувязі (далей - ВОЛС) у эксплуатацыю ажыццяўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыяныльны цэнтр абмену трафікам» (далей - НЦАТ) у электронным выглядзе з выкарыстаннем базы даных оптавалакновых ліній сувязі (далей - База даных).

  • НЦАТ забяспечвае доступ суб'ектаў інфармацыйных адносін і прадастаўленне ва ўсталяваным парадку інфармацыі з Базы даных;
  • інфармацыя, якая змяшчаецца ў Базе даных, можа прадастаўляцца суб'ектам інфармацыйных адносін, якiя звяртаюцца за яе атрыманнем і заключылі дамову з НЦАТ на прадастаўленне доступу да інфармацыі, якая змяшчаецца ў Базе даных.
Паслуга электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Базы даных уяўляе сабой паслугу электрасувязі, у рамках аказання якой НЦАТ:

  • стварае ў тэрмінале Базы даных уліковыя запісы Выканкама і дае рэквізіты доступу да іх;
  • арганізоўвае маршрутызацыю трафіку перадачы даных пры ўзаемадзеянні Выканкама з тэрміналам;
  • выконвае першасную наладу ПЭВМ заказчыка для доступу да тэрмінала.

Паслуга электроннага доступу да інфармацыйных рэсурсаў Базы даных аказваецца ў адпаведнасці з тыпавым дагаворам аказання паслуг электрасувязі (далей - Дагавор). Суб'ект інфармацыйных адносін павінен выкарыстоўваць Базу даных у адпаведнасці з Пастановай і Загадам, а таксама ў адпаведнасці з эксплуатацыйнымі дакументамі, якія распрацоўваюцца i зацвярджаюцца НЦАТ. Адным з такіх эксплуатацыйных дакументаў з'яўляецца Інструкцыя па працы з тэрміналам Базы даных, якая распрацавана НЦАТ і зацверджана 02.12.2013 года.

Эксплуатацыйныя дакументы Базы даных даступны на афіцыйным сайце НЦАТ у сетцы Інтэрнэт у адпаведным раздзеле.